6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынг фінансавай устойлівасці страхоўшчыка (РФУ) Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" на ўзроўні В. Прагноз па рэйтынгу "стабільны", паведамілі БЕЛТА ў агенцтве.
Рэйтынг і прагноз па рэйтынгу "Белдзяржстраха" знаходзяцца на адным узроўні з доўгатэрміновым рэйтынгам дэфолту эмітэнта (РДЭ) Беларусі ў нацыянальнай валюце. Рэйтынг адлюстроўвае 100-працэнтную дзяржаўную ўласнасць, моцную рыначную пазіцыю "Белдзяржстраха" ў беларускім страхавым сектары, наяўнасць гарантый абавязковага страхавання і лідзіруючую рыначную пазіцыю кампаніі ў шэрагу сегментаў у Беларусі.
У выпадку змянення доўгатэрміновага РДЭ Беларусі ў нацыянальнай валюце, магчыма адпаведнае змяненне РФУ "Белдзяржстраха", лічаць у Fitch.