Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Лют 2018

ЕС выдзеліць 3 млн еўра на рэалізацыю праекта па падтрымцы эканамічнай палітыкі для Беларусі

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз выдзеліць 3 млн еўра на рэалізацыю праекта па падтрымцы эканамічнай палітыкі для Беларусі, паведаміла сёння кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын у час прэзентацыі гэтага праекта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейскі саюз разглядае развіццё эканомікі Беларусі як вобласць узаемнага інтарэсу і аказвае падтрымку краіне ў забеспячэнні эканамічнага прагрэсу. Гэты праект дапаможа беларускім грамадзянам скарыстацца перавагамі ўстойлівага эканамічнага росту і нізкага ўзроўню інфляцыі, прывядзе да пашырэння рыначных магчымасцей, стварэння надзейных рабочых месцаў і больш эфектыўных механізмаў сацыяльнай абароны", - падкрэсліла Андрэа Віктарын.

На рэалізацыю праекта, у якім прыме ўдзел Сусветны банк, ЕС выдзеліць 3 млн еўра на працягу 2018-2020 гадоў. Пры гэтым кіраўнік прадстаўніцтва ЕС паведаміла, што праект на 3 млн еўра - толькі частка праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва, якая будзе садзейнічаць эканамічным пераўтварэнням у Беларусі. Агульны аб'ём фінансавання праграмы складзе $6 млн.

Сусветны банк у рамках праекта па падтрымцы эканамічнай палітыкі для Беларусі акажа кансультацыйную дапамогу беларускаму ўраду. Праект будзе ўключаць пяць кампанентаў: умацаванне сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі, забеспячэнне стабільнасці банкаўскага сектара, павышэнне эфектыўнасці работы прадпрыемстваў, ахова слабаабароненых хатніх гаспадарак і развіццё рыначных інстытутаў.

Як растлумачыла дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Сату Кахконен, Беларусь атрымае падтрымку Сусветнага банка ў пытаннях змянення мер палітыкі, неабходных для павышэння даходаў беларускіх грамадзян. "Мы гатовы прадаставіць існуючыя ў нас веды і вопыт па тых аспектах палітыкі, якія маюць важнейшае значэнне для стымулявання эканамічнага росту", - падкрэсліла дырэктар.

Паводле яе слоў, кампанент па ўмацаванні сістэмы кіравання дзяржфінансамі будзе ўключаць аналіз пытанняў расходавання дзяржаўных сродкаў. "Мы плануем правесці аналіз, які будзе прадстаўлены ў выглядзе справаздачы аб дзяржаўных расходах. Другі кампанент мае на ўвазе назіранне за банкаўскай дзейнасцю, вырашэнне пытанняў праблемных банкаў, ажыццяўленне нагляду за банкаўскай дзейнасцю. Трэці кампанент накіраваны на сектар прадпрыемстваў - мы разглядаем усю наменклатуру існуючых прадпрыемстваў, але ў першую чаргу будзем звяртаць увагу на дзяржпрадпрыемствы. Чацвёрты кампанент будзе ўключаць распрацоўку механізмаў сацыяльнай падтрымкі найбольш сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва. І, нарэшце, апошні кампанент будзе накіраваны на садзейнічанне рабоце розных рынкаў, тут мы маем на ўвазе садзейнічанне развіццю канкурэнцыі і стварэнне інстытутаў, якія будуць працаваць на карысць рынку працы", - растлумачыла Сату Кахконен.

Пры гэтым прадстаўнік Сусветнага банка ўдакладніла, што прыярытэты праграмы былі вызначаны беларускім урадам. "Але гэта дынамічны працэс, з цягам часу ў гэты праект могуць уносіцца змяненні. Гэта вуліца з двухбаковым рухам, і вельмі важна аб гэтым помніць. Урад будзе ініцыіраваць прапановы, мы будзем абмяркоўваць іх з ЕС і потым знаходзіць сумесныя рашэнні", - сказала яна.

Каменціруючы кампанент па павышэнні эфектыўнасці работы дзяржпрадпрыемстваў, Сату Кахконен падкрэсліла, што праект не нацэлены на прыватызацыю дзяржпрадпрыемстваў. "Мы будзем садзейнічаць працэсам удасканалення карпаратыўнага кіравання, факусіравацца на павышэнні эфектыўнасці дзеянняў гэтых кампаній. Магчыма, гэта запатрабуе некаторай іх рэструктурызацыі і вызначэння тых напрамкаў, якія дадуць магчымасць гэтым прадпрыемствам працвітаць", - заявіла яна і паведаміла, што канкрэтнага спіса прадпрыемстваў, з якімі будзе праводзіцца работа, пакуль няма. Вызначаць іх будзе ўрад Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі