Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2020

Еўрапейскія эксперты наведаюць БелАЭС 16-18 снежня

Еўрапейскія эксперты наведаюць БелАЭС 16-18 снежня
Фота з архіва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) наведаюць пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС з 16 па 18 снежня падчас партнёрскага агляду Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

У склад групы ўвойдуць эксперты з Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны. Узначаліць групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK) Петэры Ційпана.

Як паведамлялася, Беларусь правяла стрэс-тэсты БелАЭС па працэдуры Еўрапейскага саюза на добраахвотнай аснове. Пры іх выкананні ацэньвалася наяўнасць "запасаў бяспекі" над патрабаваннямі, устаноўленымі нацыянальным заканадаўствам. Крытэрыі стрэс-тэстаў уключалі праверку надзейнасці атамнай станцыі на выпадак стыхійных бедстваў, у прыватнасці землетрасенняў і паводак, а таксама розных тэхнагенных аварый. Акрамя таго, крытэрыі ўключалі шырокае кола рызык, выкліканых чалавечым фактарам.

Па выніках стрэс-тэстаў нацыянальны рэгулятар (Дзяржатамнагляд) падрыхтаваў Нацыянальны план дзеянняў, які абагульніў як рэкамендацыі па выніках нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. У дакуменце змешчаны 23 мерапрыемствы з тэрмінамі іх рэалізацыі з 2019-га па 2025 гады.

Частка рэкамендацый ужо выканана, у тым ліку якія датычацца дадатковых сістэм і абсталявання для забеспячэння бяспекі. Так, на пляцоўку Беларускай АЭС дастаўлена перасовачная дызель-генератарная станцыя. Калі ўзнікне неабходнасць, яна забяспечыць работу тэхналагічнага абсталявання сістэм бяспекі першага энергаблока. Усе праектныя рашэнні па яе ўстаноўцы і падключэнні рэалізаваны. Аналагічныя рашэнні будуць прыменены і на другім энергаблоку.

Акрамя таго, паспяхова праведзены выпрабаванні пажарнай тэхнікі для падсілкоўвання бакаў сістэмы пасіўнага адводу цяпла ад рэактара пры неабходнасці. Яны адносяцца да сродкаў пераадолення запраектных аварый і прызначаны для доўгага адводу астаткавага цяпла ад актыўнай зоны рэактара праз парагенератары ў выпадку поўнага абясточвання станцыі. Неабходныя праектныя рашэнні таксама рэалізаваны. Усё гэта дадатковыя меры для ўзмацнення бяспекі Беларускай АЭС, адзначылі ў прэс-службе Мінэнерга.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі