Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2018

Эксперты ўзгодняць беларуска-індыйскі пратакол па далучэнні Беларусі да СГА

Эксперты ўзгодняць беларуска-індыйскі пратакол па далучэнні Беларусі да СГА

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Беларусі і Індыі сустрэнуцца ў Жэневе для ўзгаднення тэксту двухбаковага пратакола па далучэнні Беларусі да СГА. Такая дамоўленасць была дасягнута ў час візіту ў Індыю намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"На сустрэчы Андрэя Дапкюнаса з дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Індыі - сустаршынёй двухбаковай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры Чхота Рам Чаўдхары была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час ў Жэневе сустрэчы экспертаў дзвюх краін для ўзгаднення тэксту двухбаковага пратакола па пытанні далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі падкрэсліў важнасць забеспячэння аднолькавых і справядлівых умоў для ўдзелу БелАЗа ў тэндары дзяржаўнай кампаніі "Коўл Індыя" па закупцы тэхнікі для патрэб індыйскай вуглездабывальнай галіны. З улікам спрыяльных умоў, створаных падпісаным у верасні 2018 года пагадненнем аб узаемнай абароне інвестыцый, на сустрэчы былі абмеркаваны неабходныя меры для садзейнічання стварэнню ў пасёлку Балбасава Віцебскай вобласці беларуска-індыйскага вытворча-інвестыцыйнага кластара.

Фота МЗС

На сустрэчы Андрэя Дапкюнаса з міністрам замежных спраў Індыі Сушмой Сварадж былі абмеркаваны магчымасці арганізацыі ў 2019 годзе візітаў прадстаўнікоў урада Індыі ў Беларусь. Была адзначана важнасць захавання інтэнсіўнасці двухбаковых міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні для паспяховага ажыццяўлення перспектыўных праектаў беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў галінах гандлю, вытворчасці і інвестыцый. "Міністр замежных спраў Індыі інфармавала аб сваім намеры наведаць Беларусь з візітам", - адзначылі ў прэс-службе.

На перагаворах намесніка міністра замежных спраў з кіраўнікамі Belaz-Enrika Mining Equipments, Expotech International Ltd., SRBH Motors Pvt. Ltd., NRV Solutions абмяркоўваліся стан і перспектывы рэалізацыі сумесных беларуска-індыйскіх праектаў, існуючыя перашкоды на шляху пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і магчымасці для павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння па лініі "бізнес-бізнес" і "бізнес-дзяржаўныя структуры".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі