15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу арганізуе калектыўную экспазіцыю Беларусі на міжнароднай выстаўцы аховы здароўя "МедЭКСПА Сібір", якая пройдзе 6-8 чэрвеня ў Новасібірску, паведамілі БЕЛТА ў НЦМ.
Асноўныя раздзелы выстаўкі - медабсталяванне, медвырабы, медыцынскі і аздараўленчы турызм, ІТ-тэхналогіі ў медыцыне, фармацэўтыка, стаматалогія і інш. Чакаецца, што выстаўку наведаюць 3,5 тыс. профільных спецыялістаў.
Для эфектыўнага ўдзелу ў выстаўцы Нацыянальны цэнтр маркетынгу аказвае беларускім арганізацыям увесь комплекс выставачных паслуг.
Сібірская федэральная акруга - гэта 16 млн чалавек, 65 тыс. урачоў, 8 тыс. аптэк, 600 бальніц, 100 раддамоў і перынатальных цэнтраў, 20 цэнтраў анкалогіі.