Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2020

Экспарт тавараў праз БУТБ у кастрычніку вырас на 22 працэнты

Экспарт тавараў праз БУТБ у кастрычніку вырас на 22 працэнты
Фота БУТБ

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы ў кастрычніку  зафіксавана рэкордная для гэтага года сума экспартных здзелак - $46,5 млн. У параўнанні з кастрычнікам мінулага года экспарт тавараў праз БУТБ павялічыўся на 22 працэнты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Больш як палавіна экспартных продажаў прыпадае на прадукцыю дрэваапрацоўкі, пераважна піламатэрыялы і дранку. У прыватнасці, пілапрадукцыі рэалізавана на $19,8 млн, а дранкі - на $8,8 млн. У тройку буйнейшых пакупнікоў піламатэрыялаў увайшлі Германія, Латвія і Літва з сумамі здзелак $3,7 млн, $4,5 млн і $8,6 млн адпаведна. Дранку ж у асноўным куплялі кампаніі з Літвы, Польшчы і Эстоніі", - расказаў Раман Яніў.

Акрамя лесапрадукцыі, значным попытам на экспартных біржавых таргах карысталася прадукцыя перапрацоўкі сельскагаспадарчых культур (рапсавы алей і макуха, бураковыя жамерыны, мелес) і сухое малако. У першым выпадку сума здзелак склала $6 млн, павялічыўшыся ў тры разы ў параўнанні з кастрычнікам 2019 года, а ў другім - $1,3 млн, што ў 11 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

"У кастрычніку таксама прыкметна актывізаваліся замежныя пакупнікі цэменту. Сума здзелак з гэтым таварам вырасла ў 4,3 раза, да $2,6 млн. Асноўным рынкам збыту была Расія", - дадаў прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі