Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2020

Экспарт прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" ў I квартале вырас на 5 працэнтаў

Экспарт прадпрыемстваў
Фота з архiва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў першым квартале 2020 года паставілі на знешнія рынкі прадукцыі на $146,9 млн. Гэта на 5 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

З агульнага аб'ёму экспарту 50,5 працэнта прадукцыі рэалізавана на рынкі далёкага замежжа, рост у грашовым выражэнні - 104,9 працэнта. У краіны СНД адгружана прадукцыі на $72,7 млн (105,1 працэнта да ўзроўню першага квартала 2019 года). Сярод буйнейшых рынкаў збыту для прадпрыемстваў канцэрна ў студзені-сакавіку - Расія, куды экспартавана прадукцыі на $44, 4 млн, Польшча ($23,2 млн), Кітай (амаль $15,9 млн), Украіна (амаль $15,6 млн) і Літва ($9,6 млн). Пастаўкі ажыццяўляліся на рынкі 56 краін.

Найбольшая ўдзельная вага сярод экспартуемай прадукцыі прыпала на драўняныя пліты (23,9 працэнта), мэблю (20,9 працэнта), цэлюлозу (16,1 працэнта), фанеру (12,7 працэнта), паперу і кардон (12,2 працэнта). Усяго ў структуры экспарту прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" больш за 80 таварных пазіцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі