Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_25c3847cf7c36573baef88e9711d8b2d, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Экспарт беларускіх тавараў у Фінляндыю ў студзені-лютым вырас на 43,3 працэнта | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2019

Экспарт беларускіх тавараў у Фінляндыю ў студзені-лютым вырас на 43,3 працэнта

Экспарт беларускіх тавараў у Фінляндыю ў студзені-лютым вырас на 43,3 працэнта
Фота "Беллеспаперапрама"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх тавараў у Фінляндыю ў студзені-лютым склаў $3,5 млн, што на 43,3 працэнта больш, чым за два месяцы 2018 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".

Старшыня "Беллеспаперапрама" Юрый Назараў, які ў адпаведнасці з пастановай урада курыруе беларуска-фінскія гандлёва-эканамічныя адносіны, сустрэўся з паслом Беларусі ў Фінляндыі Аляксеем Самасуевым. Абмяркоўваліся вынікі супрацоўніцтва дзвюх краін за 2018 год, намечаны напрамкі для развіцця ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.

Гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Фінляндыі развіваюцца дынамічна і будуюцца на ўзаемных інтарэсах дзвюх краін. Тавараабарот у 2018 годзе склаў $127,6 млн і вырас на 4,3 працэнта да 2017-га. У Фінляндыю з Беларусі пастаўляюцца ізаляваныя правады і кабелі, лесаматэрыялы, пруткі з нелегіраванай сталі, перадатачныя механізмы для машын, а таксама жаночае верхняе адзенне і іншая прадукцыя. Аснову імпарту з Фінляндыі ў Беларусь у 2018 годзе склалі рыбныя прадукты, гумавыя вырабы, лекавыя сродкі, нафтапрадукты, лакі, фарбы і іншае. "Імпарт пакуль пераважае, таму нарошчванне экспарту беларускай прадукцыі ў Фінляндыю - у ліку актуальных задач", - адзначылі ў прэс-службе.

У 2019 годзе намецілася больш інтэнсіўная дынаміка росту беларускага экспарту ў Фінляндыю. Так, за студзень-люты экспарт тавараў склаў $3,5 млн, што на 43,3 працэнта больш, чым за два месяцы 2018 года. У параўнанні са студзенем - лютым 2018 года ўзрос экспарт ізаляваных правадоў, пруткоў з нелегіраванай сталі, металаканструкцый з чорных металаў. Экспартаваліся дываны і падлогавыя пакрыцці. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" у гэтым годзе пачалі пастаўляць у Фінляндыю драўнянае паліва і драўняна-стружкавыя пліты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі