Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2019

Экспарт беларускіх будматэрыялаў у Венгрыю можа быць арганізаваны праз біржу

Экспарт беларускіх будматэрыялаў у Венгрыю можа быць арганізаваны праз біржу

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх будматэрыялаў у Венгрыю можа быць арганізаваны праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар біржы Раман Яніў.

"Па выніках візіту ў Будапешт 3-6 чэрвеня беларускай дэлегацыі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, холдынга "Белбудцэнтр", кіруючай кампаніі холдынга "Беларуская цэментная кампанія", а таксама адкрытых акцыянерных таварыстваў "Бярозабудматэрыялы" і "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", прапрацоўваецца пытанне рэалізацыі беларускіх будаўнічых матэрыялаў у Венгрыю з прымяненнем механізма біржавых таргоў", - сказаў прэс-сакратар.

На думку кіраўніка беларускай дэлегацыі - намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Алега Швеца, выкарыстанне біржавой электроннай пляцоўкі дасць магчымасць забяспечыць максімальную празрыстасць гандлёвага працэсу і спросціць работу беларускіх экспарцёраў на венгерскім рынку.

Беларускія прадпрыемствы будгаліны ўжо маюць станоўчы вопыт рэалізацыі сваёй прадукцыі праз біржу ў краіны Балтыі, Украіну і Расію. Такая схема работы, упэўнены намеснік міністра, зацікавіць і венгерскіх партнёраў, паколькі біржавыя таргі не толькі ствараюць умовы для рыначнага цэнаўтварэння, але і зніжаюць камерцыйныя рызыкі.

Адным з варыянтаў арганізацыі экспарту беларускіх будматэрыялаў на венгерскі рынак з'яўляецца акрэдытацыя ў Венгрыі біржавога брокера, які будзе ажыццяўляць здзелкі па даручэнні венгерскіх кампаній, забяспечваць кантроль якасці і выбудоўваць аптымальную лагістыку.

Паводле слоў намесніка старшыні праўлення БУТБ Ірыны Наркевіч, у якасці асноўнага кандыдата на ролю біржавога брокера разглядаецца сумеснае беларуска-венгерскае прадпрыемства "Белмастрой". Кампанія ўваходзіць у нацыянальную федэрацыю будаўнічых арганізацый - падрадчыкаў Венгрыі, добра ведае спецыфіку мясцовага рынку, ёсць напрацаваная база кліентаў. "Пры рабоце праз брокера аўтаматычна здымаюцца многія  праблемныя пытанні", - адзначыла Ірына Наркевіч.

У ходзе візіту ў Венгрыю беларуская дэлегацыя правяла перагаворы з кіраўніцтвам ключавых ведамстваў, якія курыруюць развіццё будаўнічай галіны, а таксама прыняла ўдзел у бізнес-форуме па рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў і паслуг, які адбыўся на базе пасольства Беларусі ў Венгрыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі