Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Снж 2022

Экспарт беларускай тарфяной прадукцыі ў студзені-кастрычніку вырас у 1,4 раза

Экспарт беларускай тарфяной прадукцыі ў студзені-кастрычніку вырас у 1,4 раза
Фота з архiва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай тарфяной прадукцыі ў студзені-кастрычніку вырас у 1,4 раза. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У 2022 годзе арганізацыі тарфяной прамысловасці паспяхова рэалізавалі пастаўленыя перад галіной задачы, забяспечылі рост аб'ёмаў здабычы торфу ў 1,5 раза ў параўнанні з мінулым годам - здабыта 2,4 млн т торфу. Торфабрыкетныя заводы паэтапна пашыраюць сферы дзейнасці, пастаўляючы торф для патрэб прамысловасці, цэментных заводаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Абнаўляецца асартымент выпускаемай тарфяной прадукцыі непаліўнага прызначэння. У гэтым годзе ў Івацэвіцкім раёне на базе торфабрыкетнага вытворчага ўпраўлення "Бярозаўскае" запушчана вытворчасць тарфяных покрыўных матэрыялаў для вырошчвання шампіньёнаў. "Гэта новы для тарфянікаў напрамак, які стане добрай падмогай для развіцця айчыннага грыбаводства", - адзначыў міністр.

Дыверсіфікуюцца экспартныя пастаўкі тарфяной прадукцыі. "У гэтым годзе арганізацыі галіны выйшлі на рынак Кітая. У верасні першы чыгуначны састаў з торфам адгружаны кітайскім спажыўцам заводам "Туршоўка". Акрэдытацыю на пастаўкі ў Кітай таксама атрымалі заводы "Глінка" і "Віцебскторф", якія рыхтуюць да адпраўкі яшчэ адну буйную партыю торфу, - звярнуў увагу Віктар Каранкевіч. - У цэлым за 10 месяцаў 2022 года пастаўкі на знешнія рынкі тарфяной прадукцыі выраслі ў 1,4 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года і склалі 218 тыс. т. У вартасным выражэнні гэта больш за $17 млн".

Ключавыя напрамкі далейшага развіцця галіны абазначаны ў праграме комплекснай мадэрнізацыі тарфяных вытворчасцей на 2021-2025 гады, асноўны акцэнт у якой зроблены на развіцці сыравінных баз. "Плануецца будаўніцтва 3,7 тыс. га новых тарфяных палёў. Будуць пашырацца і вытворчыя магутнасці тарфяных заводаў. Так, да канца 2025 года прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю новага цэха па кіпаванні торфу на базе ААТ "Туршоўка", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі