7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём экспарту арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Беллегпрам", у студзені - красавіку 2021 года вырас на 15 працэнтаў і склаў $142,3 млн. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня "Беллегпрама" Таццяна Лугіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Аб'ём імпарту за гэты перыяд склаў $75,3 млн, або 103,8 працэнта. Сальда знешняга гандлю па канцэрне склалася дадатнае ў памеры $67 млн", - адзначыла Таццяна Лугіна.
У студзені - красавіку экспарт прадпрыемстваў канцэрна ў краіны ЕС склаў $20,2 млн, або 121,8 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Удзельная вага экспарту ў краіны ЕС у агульным аб'ёме экспарту канцэрна - 14,2 працэнта, у студзені - красавіку 2020 года гэты паказчык быў на ўзроўні 13,4 працэнта. Экспарт у краіны далёкай дугі і іншыя краіны склаў $20,9 млн, або 102,2 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Удзельная вага экспарту ў краіны далёкай дугі і іншыя краіны ў агульным аб'ёме экспарту канцэрна дасягнула 14,7 працэнта, у студзені - красавіку 2020 года было 16,5 працэнта.
"Мы не скідаем з рахунку кітайскі рынак, разглядаем яго як перспектыўны па шэрагу асартыментных груп, такіх як гарбарныя і тэкстыльныя тавары. Але, на жаль, пакуль не можам пахваліцца дынамікай экспарту на гэты рынак, аднак прадаўжаем яго асвойваць, выстаўляем там нашы ўзоры, шукаем дылераў", - расказала кіраўнік канцэрна.
Паводле яе даных, у студзені - красавіку гэтага года экспартныя пастаўкі ажыццяўляліся 55 прадпрыемствамі канцэрна ў 48 краін свету. Павялічаны экспартныя пастаўкі ў 26 краін, у прыватнасці, у Расію (116,5 працэнта), Украіну (110,3 працэнта), Літву (134,6 працэнта), Эстонію (177 працэнтаў), ЗША (171,2 працэнта), Бельгію (108,5 працэнта), Італію (262,9 працэнта), Кыргызстан (143,3 працэнта), Арменію (116,8 працэнта), Швецыю (143,2 працэнта), Кітай (122,6 працэнта), Узбекістан (107,3 працэнта), Чэхію (220,7 працэнта), Славакію (240,7 працэнта), Францыю (больш як у 15 разоў), Ізраіль (393,8 працэнта) і іншыя.
"Што датычыцца асартыменту, які карыстаецца попытам на знешніх рынках, то трэба адзначыць, што на рынках далёкай дугі і ЕС гэта вырабы Аршанскага льнокамбіната. У еўрапейскіх краінах у апошні год нядрэнна рэалізуюцца швейныя вырабы", - паведаміла Таццяна Лугіна.
Таксама старшыня "Беллегпрама" адзначыла дадатную дынаміку работы канцэрна ў бягучым годзе па ўсіх ключавых паказчыках. За чатыры месяцы выручка ад рэалізацыі тавараў атрымана ў памеры Br613 млн з тэмпам 112,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. "Нашымі прадпрыемствамі забяспечаны прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, ён складае Br61 млн і павялічыўся на 16,4 працэнта ў параўнанні са студзенем - красавіком 2020 года. Чысты прыбытак, атрыманы прадпрыемствамі, дасягнуты ў памеры Br25,8 млн, таксама забяспечаны дадатны тэмп росту чыстага прыбытку. Зменшана колькасць стратных прадпрыемстваў, гэта наша планавая работа і мы з ёй спраўляемся", - расказала старшыня канцэрна.
У склад канцэрна "Беллегпрам" уваходзяць 73 арганізацыі. У Беларусі зарэгістравана каля 2 тыс. юрыдычных асоб з асноўным відам эканамічнай дзейнасці "Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра".