29 сакавіка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў падпісалі дарожную карту гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадамі на 2022-2026 гады і пратакол 12-га пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга.
Таксама падпісана Праграма навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі на 2022-2024 гады.
Будуць актыўна развіваць супрацоўніцтва Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Федэральны даследчы цэнтр Усерасійскі інстытут генетычных рэсурсаў раслін імя М.І.Вавілава. Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фізіка-тэхнічны інстытут імя А.Ф.Іофе Расійскай акадэміі навук таксама маюць намер актывізаваць узаемадзеянне.
Акрамя таго, падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і АТ "Біякад", паміж ААТ "Магілёўліфтмаш" і Жыллёвым камітэтам Санкт-Пецярбурга.