9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Егіпет зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных прамысловых праектаў з Беларуссю. Аб гэтым 8 лістапада ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова з міністрам гандлю і прамысловасці Егіпта Тарыкам Кабілем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-егіпецкага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Егіпецкі бок адзначыў сваю зацікаўленасць у нарошчванні двухбаковага гандлю, рэалізацыі сумесных прамысловых праектаў, асабліва ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Бакі таксама абмеркавалі падрыхтоўку чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі.