Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2016

Егіпет зацікаўлены ў нарошчванні імпарту беларускіх тавараў і паслуг

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Егіпет зацікаўлены ў нарошчванні імпарту беларускіх тавараў і паслуг, заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў па выніках сустрэчы дэлегацыі егіпецкага губернатарства Паўднёвы Сінай у Мінаблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Рачкоў звярнуў увагу, што візіт губернатара Паўднёвага Сіная ў Беларусь - сур'ёзны знак і пацвярджэнне таго, што егіпецкі бок зацікаўлены ў развіцці адносін. "Наша задача развіваць як мага больш шырокае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, спартыўнай сферах. Перш за ўсё мы зацікаўлены ў нарошчванні экспарту беларускіх тавараў і паслуг у Егіпет", - падкрэсліў пасол.

Дыпламат адзначыў, што Беларусь заўсёды падтрымлівала Егіпет у турыстычнай сферы. У цэлым вялікая колькасць беларускіх турыстаў адпачываюць у Егіпце, у прыватнасці, на курортах губернатарства Паўднёвы Сінай. Доля сферы турызму ў ВУП Егіпта складае 10-11 працэнтаў. Для ўсяго Егіпта турызм вельмі важны, хоць сітуацыя ў галіне застаецца няпростай.

Сёння губернатар Паўднёвага Сіная Халед Фуда Седзік і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра правялі перагаворы, па выніках якіх падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні. Размова ў дакуменце ідзе аб развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай, культурнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, турыстычнай галінах, у сферы аховы навакольнага асяроддзя. Мемарандум уступае ў сілу непасрэдна пасля падпісання і дзейнічае на працягу пяці гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі