Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Ліп 2015

ЕБРР прадаставіць Ідэя Банку Беларусі да 7 млн еўра на крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прадаставіць да 7 млн еўра Ідэя Банку Беларусі на крэдытаванне праектаў малога і сярэдняга бізнесу, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве ЕБРР у Беларусі.

"Усё больш беларускіх прыватных банкаў становяцца нашымі партнёрамі па крэдытаванні малых і сярэдніх прадпрыемстваў у краіне. Гэта важна з пункту гледжання развіцця банкаўскага сектара. Тэрытарыяльная структура Ідэя Банка ў Беларусі таксама павінна садзейнічаць развіццю малых прадпрыемстваў", - лічыць кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Франсіс Дэлэй.

Ідэя Банк спецыялізуецца на прадастаўленні фінансавай падтрымкі больш як 800 тыс. кліентаў, уключаючы мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў Беларусі. Як лічаць прадстаўнікі ЕБРР, з развітой сістэмай філіялаў і аддзяленняў у краіне ён мае ўсе магчымасці для прадастаўлення павялічаных тэрмінаў крэдытавання малога і сярэдняга бізнесу.

Паводле даных Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, беларускія малыя прадпрыемствы фарміруюць амаль 23 працэнты нацыянальнага ВУП, што перавышае паказчыкі ў суседніх краінах, такіх як Расія або Украіна.

ЕБРР з'яўляецца адным з асноўных інвестараў у Беларусі. На 1 чэрвеня 2015 года банк інвесціраваў 1,7 млрд еўра ў развіццё больш як 70 праектаў, большасць з якіх рэалізуецца ў прыватным сектары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі