Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2019

ЕАЭС пачынае ўсё больш палітызавацца - Лукашэнка

ЕАЭС пачынае ўсё больш палітызавацца - Лукашэнка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі шчыра, я вялікіх надзей не маю ў плане Еўразійскага эканамічнага саюза. Занадта шмат насцярожанасцей, рознагалоссяў, і, што зусім непрымальна, эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на вялікую колькасць выключэнняў у гандлёвых адносінах і на невыкананне ўласна прынятых рашэнняў у рамках ЕАЭС. "А калі і ўносім разумную прапанову па вырашэнні той ці іншай праблемы, то выпустошваем гэта рашэнне да такой ступені, што яно не мае ніякага значэння. Нават свабоднае перамяшчэнне, адсутнасць меж у эканоміцы для тавараў, капіталаў, людзей і г. д., кожная краіна спрабуе абысці і заблакіраваць гэта перамяшчэнне - тое, што наогул з'яўляецца аксіёмай для гэтага саюза. І там у нас з'яўляюцца праблемы", - адзначыў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ёсць спрэчкі ў Казахстана з Кыргызстанам, якія да гэтага часу не зняты па шэрагу напрамкаў. У Беларусі з Расіяй таксама шмат праблем. Выключаны многія групы тавараў з гандлёвых рэжымаў, асабліва, што датычыцца нафты і газу - да 2025 года будуць распрацоўвацца рашэнні. "Занадта шмат нацыянальнага эгаізму - так кажуць расійскія палітыкі, крытыкуючы Амерыку. У нас тое ж самае", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра будучае старшынства Беларусі ў ЕАЭС, Прэзідэнт адзначыў, што асабліва не разлічвае на нейкі прарыў, паколькі ўсе рашэнні там прымаюцца ў кансэнсусе. Таму ад пазіцыі адной дзяржавы, няхай нават самай буйной, наўрад ці што-небудзь залежыць, калі хоць адна дзяржава будзе супраць. А існуючая тэндэнцыя не дае вялікіх надзей, дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што наша шчасце - толькі ў нашых руках. "Будзе добра з нашымі саюзнікамі - значыць, яшчэ лепш будзе ў нас. Але спадзявацца трэба толькі на сябе. У нас невялікі рэсурс для гэтага - мы не Амерыка, не Кітай і нават не Расія - у іх больш гэтых магчымасцей. Усё роўна надзея на сябе, а ўсё, што атрымаецца з саюзнікамі, - гэта дадатак", - канстатаваў ён.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў гэтым выпадку можна вывесці Расію "за дужкі", паколькі з гэтай краінай у Беларусі блізкія, цесныя адносіны, у тым ліку ў гандлёва-эканамічных і іншых сферах. Шэраг дзяржаў з ЕАЭС занадта прывязаны да іншых цэнтраў сілы, арыентаваны на іншыя дзяржавы і саюзы. Гэта ўзнікла не сёння. У некаторых дзяржаў адносіны склаліся яшчэ да стварэння ЕАЭС. "Ёсць шмат праблем, таму вы павінны разумець, што мы будзем дзейнічаць строга ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі і пагадненнямі, будзем старацца больш глыбокую інтэграцыю развіваць і рухаць наперад, наколькі гэта магчыма, не толькі таму, што мы прывязаны да такой інтэграцыі, але і таму, што яна нам на карысць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі