Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2018

ЕАБР зацікаўлены ў прысутнасці ў беларускім ПВТ

ЕАБР зацікаўлены ў прысутнасці ў беларускім ПВТ

22 лістапада, Масква /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) зацікаўлены ў прысутнасці ў беларускім Парку высокіх тэхналогій. Аб гэтым 22 лістапада журналістам паведаміў старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Бельянінаў расказаў, што ў ЕАБР вельмі зацікаўлены, каб прысутнічаць са сваімі партнёрамі ў ПВТ. Ён адзначыў, што размова ідзе аб расійскай кампаніі, якая можа стаць рэзідэнтам ПВТ.

ЕАБР разглядае некалькі праектаў у Беларусі - у дарожнай галіне, ЖКГ, а таксама энергетыцы. Яны знаходзяцца ў рознай ступені гатоўнасці, ідзе перагаворны працэс. Напрыклад, у энергетыцы размова ідзе аб будаўніцтве ў Беларусі газатурбінных генератараў для БелАЭС. Банк чакае вынікаў тэндара па выбары пастаўшчыкоў абсталявання, каб заключыць з імі здзелку і фінансаваць іх пастаўкі.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) - Міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі