Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2015

Дзелавыя колы Мінска і Пекіна абмеркавалі пытанні пастаўкі беларускіх прадуктаў у Кітай

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзелавыя колы Мінска і Пекіна абмеркавалі пытанні пастаўкі беларускіх прадуктаў у Кітай. Аб гэтым паведаміла ў час перагавораў дэлегацыі з Пекіна з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічнай дзейнасці Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Таццяна Дубава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінскае аддзяленне БелГПП сумесна з Мінгарвыканкамам 11 мая правялі кантактна-кааперацыйную біржу паміж мінскімі і пекінскімі дзелавымі коламі. У ёй прынялі ўдзел 17 мінскіх кампаній і 11 пекінскіх прадпрыемстваў. У час біржы выказаны намеры аб супрацоўніцтве. У тым ліку прадстаўнікі дзелавых колаў двух гарадоў абмеркавалі магчымасць пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Пекін, паступіла прапанова па сумесным будаўніцтве ў Мінску адміністрацыйна-жылога комплексу", - сказала Таццяна Дубава.

Акрамя таго, ЗАТ "БелГАЗаўтасэрвіс" і ААТ "Мінскі маторны завод" правялі перагаворы з пекінскай аўтамабільнай кампаніяй наконт паставак у Кітай усюдыходаў, а таксама абмеркавалі пытанні аб сумеснай вытворчасці матораў. Прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму і беларускіх турыстычных кампаній з калегамі з Пекіна разгледзелі тэматыку развіцця турызму.

Мінск пастаўляе ў Кітай лесаматэрыялы, электронныя інтэгральныя схемы і мікразборкі, геадэзічныя і тапаграфічныя прыборы і апаратуру, часткі і прылады маторных транспартных сродкаў. З Кітая імпартуюцца тэлефонныя апараты, абутак, вылічальныя машыны і іх блокі, фрукты і арэхі.

У Мінску зарэгістравана 45 прадпрыемстваў з кітайскім капіталам, з іх 10 сумесных і 35 замежных. Прыкладам паспяховых беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў з'яўляюцца гасцініца "Пекін", жылы раён Лябяжы.

Дэлегацыя з Пекіна на чале з мэрам горада прыбыла ў Мінск з афіцыйным візітам напярэдадні 9 мая. Кітайскія госці прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі, усклалі кветкі да абеліска "Мінск - горад-герой". Таксама дэлегацыя наведала гасцініцу "Пекін", жылы раён Лябяжы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дом-музей І з'езда РСДРП, паўдзельнічала ў Беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі