14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзелавыя колы Беларусі і Бранскай вобласці зацікаўлены ў развіцці прамысловай кааперацыі. Аб гэтым ішла размова на форуме прадпрымальнікаў Бранскай вобласці і рэгіёнаў Беларусі "Садружнасць-2022", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Віцебскага аддзялення БелГПП.
"На мерапрыемстве кіраўнікі рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат Расіі і аддзяленняў БелГПП з удзелам больш як 60 прадстаўнікоў дзелавых колаў і бізнес-асацыяцый азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам і магчымасцямі расійска-беларускіх прыгранічных рэгіёнаў, разгледзелі пытанні прамысловай кааперацыі ў рамках інтэграцыі", - расказалі ў БелГПП.
Намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага аддзялення палаты Андрэй Разноўскі выступіў на форуме з прэзентацыяй прамысловага патэнцыялу Аршанскага раёна Віцебскай вобласці як тэрыторыі апераджальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця, пацвердзіў гатоўнасць аказваць садзейнічанне ва ўстанаўленні кантактаў для прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтва з бізнесам рэгіёна.
"Выступоўцы адзначылі станоўчую дынаміку інтэграцыйных працэсаў і важнасць пашырэння расійска-беларускіх адносін у сферы прамысловай кааперацыі. Удзельнікі падзяліліся інфармацыяй аб сістэмных мерах падтрымкі прамысловых кааперацыйных праектаў, абмеркавалі стан узаемнага гандлю і перспектвы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Бранскай вобласці з рэгіёнамі Беларусі", - дадалі ў Віцебскім аддзяленні БелГПП.