Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2022

Драздзенка: рэгіёны Беларусі і Расіі павінны паказаць усім ворагам назло, што могуць працаваць яшчэ лепш

Драздзенка: рэгіёны Беларусі і Расіі павінны паказаць усім ворагам назло, што могуць працаваць яшчэ лепш

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны рэгіён Беларусі і Расіі павінен зрабіць усё магчымае, каб развівацца на карысць людзей і ў эканамічным плане, і сацыяльна, і культурна, а таксама паказаць усім ворагам назло, што і ў цяперашніх умовах можна яшчэ лепш працаваць і даваць вынік. Такое меркаванне выказаў губернатар Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандр Драздзенка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў: для ўсёй расійскай дэлегацыі вялікая пашана сустрэцца з кіраўніком беларускай дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што прадстаўнікі ўлады на месцах у абедзвюх краінах паслядоўна выконваюць тыя даручэнні, якія ім даюць прэзідэнты на працягу 10 гадоў работы ў сумеснай камісіі Беларусі і Ленінградскай вобласці, па развіцці эканамічных, сацыяльных, культурных сувязей. Адной з такіх задач, агучаных Аляксандрам Лукашэнкам, было дасягненне тавараабароту $500 млн, а затым - $700 млн. "Хачу далажыць, што мы гэту задачу паэтапна выконваем", - сказаў Аляксандр Драздзенка.

"Хачу працытаваць вас як класіка, дазвольце мне гэта зрабіць. Вы адзначылі адну рэч, якая мне вельмі запала, - прадоўжыў губернатар, звяртаючыся да Прэзідэнта Беларусі. - На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 27 мая вы сказалі: "Мы проста абавязаны з'яднацца і дзейнічаць адзіным фронтам. Відавочна, гэта патрэбна ўсім і іншага не дадзена, калі мы хочам захаваць сваю дзяржаўнасць, наш саюз і на самай справе думаем аб карысці сваіх народаў". Гэта абсалютна правільныя словы. У гэтай сітуацыі, вядома, кожны рэгіён Беларусі і Расіі павінен зрабіць усё магчымае, каб мы развіваліся на карысць нашых людзей і эканамічна, і сацыяльна, і культурна. І паказалі ўсім ворагам назло, што і ў гэтых умовах, мы можам яшчэ лепш працаваць і яшчэ лепшы даваць вынік".

Паводле даных губернатара, Беларусь выйшла на першае месца для Ленінградскай вобласці як стратэгічны партнёр. "Па выніках 2021 года мы першае месца па імпарце і другое па экспарце маем з Беларуссю. У нас не было ніколі такіх лічбаў. Гэта значыць, сапраўды такі сур'ёзны рух наперад і вельмі добры патэнцыял па выніках першых пяці месяцаў (гэтага года. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, з часам з'яўляюцца ўсё новыя перспектывы супрацоўніцтва. Напрыклад, па выніках мінулага года Ленінградская вобласць заняла першае месца ў Расіі па будаўніцтве жылля на аднаго жыхара. Рэгіён уваходзіць у першую пяцёрку па аб'ёмах жыллёвага будаўніцтва. "Сёння з-за пэўных недружалюбных дзеянняў у нас ёсць праблемы, напрыклад, з грузавымі ліфтамі, - растлумачыў ён. - Мы вельмі разлічваем на падтрымку магілёўскага завода". Таксама ёсць зацікаўленасць у набыцці дарожнай тэхнікі, грамадскага транспарту.

Было адзначана, што ў Ленінградскай вобласці і Беларусі ўжо ёсць сумесны вопыт будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў (школы на 825 месцаў у пасёлку гарадскога тыпу Наваселле). "Нам трэба ўважліва прааналізаваць нашу адрасную праграму для таго, каб паглядзець тыя аб'екты, якія будаўнікі Беларусі могуць узяць на генпадрад, трэба гэта абавязкова зрабіць. Тым больш, беларускі бок вызначаюць вельмі добрыя суадносіны цана/якасць. Пра гэта ўжо нават не трэба гаварыць, гэта як аксіёма", - адзначыў Аляксандр Драздзенка.

Ён лічыць перспектыўным таксама супрацоўніцтва ў галіне рыбаразвядзення. Ленінградская вобласць знаходзіцца на трэцім месцы ў Расіі па вытворчасці стронгі, аднак цяпер тут сутыкнуліся з праблемай няхваткі малька, якога раней закуплялі ў краінах, што занялі цяпер недружалюбную пазіцыю ў адносінах да Расіі.

Акрамя таго, губернатар падзякаваў беларускаму боку за пастаўку водаачышчальных збудаванняў у вобласць. Раней расійскаму боку рэкамендавалі беларускія модульныя станцыі па ачыстцы вады. Ужо 31 станцыю закупілі, зманціравалі і ўвялі ў эксплуатацыю. Ёсць планы пабудаваць 130 станцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі