3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Нацыянальным павільёне Рэспублікі Беларусь на сусветнай выстаўцы ЭКСПА-2020 у Дубаі ўрачыста адкрыліся Дні Мінска, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".
Сталічную дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак. "Для нас ЭКСПА ў першую чаргу пошук інвестараў. Але і нам ёсць што прапанаваць. Яскравы прыклад - выдатная прадукцыя фабрыкі "Камунарка", якая выходзіць са сваімі цукеркамі на рынак Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. А гэты рынак прэміяльны", - адзначыў ён.