14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя дзелавых колаў Філіпін і Інданезіі наведала 9-13 кастрычніка беларускія прамысловыя прадпрыемствы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Дэлегацыя была сфарміравана кіраўніцтвам філіпінскай аграпрамысловай кампаніі Universal Harvester Inc.
Прадстаўнікі дзелавых колаў дзвюх дзяржаў правялі перагаворы з кіраўніцтвам Беларускай калійнай кампаніі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама наведалі вытворчыя пляцоўкі "Беларуськалія", Мінскага трактарнага завода і "Белшыны".