Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2017

Дарожную карту па ўстараненні абмежаванняў ва ўзаемным гандлі ў ЕАЭС плануецца падрыхтаваць да наступнага міжурадавага савета

14 жніўня, Астана /Кар. БЕЛТА/. Дарожную карту па ўстараненні абмежаванняў ва ўзаемным гандлі плануецца падрыхтаваць да наступнага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо ўзгоднены адзіны рэестр перашкод з улікам меркаванняў усіх бакоў. Да наступнага міжурадавага савета чакаем ад камісіі (ЕЭК. - Заўвага БЕЛТА) першую дарожную карту на 2017-2018 гады, у якой павінна быць дакладна абазначана, што яе асноўная мэта - поўнае ўстараненне эканамічна значных абмежаванняў ва ўзаемным гандлі", - заявіў прэм'ер-міністр Беларусі.

Андрэй Кабякоў выказаў удзячнасць калегам за падтрымку на мінулым пасяджэнні міжурадавага савета падыходу беларускага боку па фарміраванні дарожных карт для ўстаранення найбольш адчувальных абмежаванняў.

На пасяджэнні таксама абмяркоўваўся праект дагавора аб пенсійным забеспячэнні працоўных дзяржаў - членаў ЕАЭС. "Напэўна, не так хутка, як хацелася б, вядзецца работа над гэтым дакументам. Дагавор чакаюць мільёны людзей, чыя працоўная дзейнасць звязана адразу з некалькімі краінамі саюза. Пытанне вельмі значнае, але інтарэсы людзей павінны быць максімальна абаронены, з улікам, безумоўна, фінансавых магчымасцей нашых дзяржаў", - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Дагавор аб пенсійным забеспячэнні працоўных дзяржаў ЕАЭС накіраваны на прадастаўленне роўных правоў у сферы пенсійнага забеспячэння. Пасля ўступлення яго ў сілу будзе рэалізавана магчымасць працаваць у любой краіне саюза без страты працоўнага стажу і пенсіі на час працаўладкавання ў іншай краіне ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі