Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2020

Чорныя металы, кругляк і пілапрадукцыя забяспечваюць больш за палавіну тавараабароту БУТБ

Чорныя металы, кругляк і пілапрадукцыя забяспечваюць больш за палавіну тавараабароту БУТБ
Фота з архiва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чорныя металы, круглыя лесаматэрыялы і пілапрадукцыя забяспечваюць больш за палавіну тавараабароту Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"За сем месяцаў 2020 года тавараабарот Беларускай універсальнай таварнай біржы склаў Br2,7 млрд, што ідэнтычна паказчыку студзеня - ліпеня мінулага года. Звыш 55 працэнтаў усіх біржавых здзелак прыпала на тры таварныя групы: чорныя металы і вырабы з іх, круглыя лесаматэрыялы і пілапрадукцыю", - сказаў Раман Яніў.

Найбольшы аб'ём продажаў забяспечыў чорны металапракат, які закупляецца на біржавой пляцоўцы прадпрыемствамі прамысловага сектара. У лік самых папулярных пазіцый увайшлі стальныя трубы, ліставы пракат і арматура. З пачатку года сума здзелак з гэтай прадукцыяй перасягнула Br593 млн.

Круглы лес, прызначаны для ўнутранага рынку, заняў другое месца па суме біржавых здзелак. Пры гэтым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года продажы павялічыліся на 27 працэнтаў - да Br524 млн. У структуры здзелак пераважала балансавая драўніна хвойных парод.

На трэцім месцы размясціліся піламатэрыялы, якія пастаўляюцца на экспарт, з сумай здзелак Br364 млн. "З-за зніжэння сусветных цэн на гэту прадукцыю яе продажы праз БУТБ скараціліся ў грашовым выражэнні на 2 працэнты да студзеня - ліпеня 2019 года. У той жа час геаграфія паставак пашырылася. У прыватнасці, здзелкі па закупцы беларускіх піламатэрыялаў упершыню правялі кампаніі з ЗША і Туркменістана. Урэшце, буйнейшым пакупніком па-ранейшаму застаецца Літва, якая імпартавала з Беларусі прадукцыю дрэваапрацоўкі на Br109 млн, або на 20 працэнтаў больш, чым за студзень - ліпень 2019-га", - адзначыў Раман Яніў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 жніўня на БУТБ акрэдытавана 24 091 кампанія, у тым ліку 4769 нерэзідэнтаў Беларусі з 63 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі