29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна максімальна задзейнічаць патэнцыял кааперацыйных ланцужкоў. Такое меркаванне выказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў падчас рабочай паездкі ў Магілёў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Для асвятлення рашэнняў, прынятых VI Усебеларускім народным сходам, і распрацоўваемай цяпер праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку Аляксандр Чарвякоў пабываў на некаторых прадпрыемствах, у тым ліку наведаў "Мажэліт" і Магілёўскі металургічны завод. На апошнім міністр адзначыў неабходнасць развіцця новых кааперацыйных сувязей. "Выбудоўванне нашых прадпрыемстваў у кааперацыйныя ланцужкі - гэта той рэзерв росту, які ў поўнай меры не задзейнічаны. Мы павінны дапамагчы знайсці нашым прадпрыемствам агульныя інтарэсы", - сказаў ён.
Як паспяховы прыклад Аляксандр Чарвякоў прывёў супрацоўніцтва паміж металургічным заводам і ААТ "Ольса". "Дзякуючы садзейнічанню з боку выканкама і Мінпрама атрымалася арганізаваць на выгадных умовах пастаўкі спецыяльных труб для вытворчасці тавараў народнага спажывання, што забяспечыла да 30 працэнтаў загрузкі завода. Раней таварыству "Ольса" даводзілася закупляць трубны пракат за мяжой, - падкрэсліў кіраўнік ведамства. - Заклікаю больш актыўна працаваць па фарміраванні новых кааперацыйных ланцужкоў і развіцці імпартазамяшчэння. У сваю чаргу, з боку дзяржавы мы гатовы аказваць садзейнічанне вытворцам і зацікаўлены ў наладжванні такіх сувязей".
Таксама міністр сустрэўся з працоўным калектывам "Мажэліта". Работнікі прадпрыемствы змаглі задаць Аляксандру Чарвякову хвалюючыя іх пытанні.