7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася адгрузка для далейшай дастаўкі ў Кітай пяці кантэйнераў тарфяных пажыўных грунтоў вытворчасці ВУ "Віцебскторф", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.
Гэта першыя 110 т торфапрадукцыі, адгружанай прадпрыемствам па кантракце, заключаным паміж УП "Віцебскаблгаз" і кітайскай кампаніяй Shanghai Izolite Industrial. Агульны аб'ём паставак павінен скласці 1,36 тыс.т.
Гэтыя работы з'яўляюцца чарговым крокам па нарошчванні экспарту беларускага торфу на кітайскі рынак.
Перагаворы аб пастаўках сваёй прадукцыі ў Кітай вядуць і іншыя торфазаводы краіны. Як паведамлялася, першы чыгуначны састаў з торфам адправіўся з Беларусі ў Кітай у верасні 2022 года.