Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2015

Бізнес Германіі нацэлены на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з кампаніямі з Беларусі

1 ліпеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Бізнес Германіі нацэлены на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з кампаніямі з Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прадстаўнік дэпартамента садзейнічання эканоміцы Саксоніі Манфрэд Лібль перад пачаткам эканамічнага і тэхналагічнага форуму дзелавога савета "Беларусь-Саксонія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзейнасць у Беларусі разглядаецца толькі ў доўгатэрміновай перспектыве. Ваша краіна з'яўляецца нашым блізкім суседам, што ўваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Для будучыні гэта вельмі цікава", - адзначыў Манфрэд Лібль. Паводле яго слоў, калі раней гэтыя тэрыторыі разглядаліся толькі як рынак збыту, цяпер тэндэнцыя змянілася ў бок магчымага размяшчэння сумесных вытворчасцей.

Манфрэд Лібль канстатаваў, што інтарэс для нямецкіх бізнесменаў уяўляюць перш за ўсё малыя і сярэднія прадпрыемствы (МСП) Беларусі, паколькі менавіта МСП з'яўляюцца вызначальнымі для прамысловасці Германіі. "Размова ідзе аб адкрыцці сумесных вытворчасцей на тэрыторыі Беларусі, таму што ваша краіна з'яўляецца часткай Еўразійскага эканамічнага саюза, што для нас цікава", - растлумачыў ён.

У сваю чаргу прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Лейпцыга Вольфганг Топф адзначыў: "Менавіта цяпер, у гэты няпросты час, вельмі важна наладзіць асабістыя кантакты паміж прадстаўнікамі бізнесу і тымі структурамі, якія дапамагаюць прадпрымальнікам".

Сёння ў Мінску праходзіць эканамічны і тэхналагічны форум дзелавога савета "Беларусь-Саксонія" і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі беларускіх і нямецкіх кампаній.

Пагадненне аб стварэнні дзелавога савета "Беларусь-Саксонія" падпісана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Лейпцыга 7 снежня 2009 года ў мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Германіі.

Дзелавы савет з'яўляецца каардынацыйным і кансультатыўным органам, мэта дзейнасці якога - павышэнне эфектыўнасці дзелавых сувязей паміж арганізацыямі і аб'яднаннямі Беларусі і Германіі, перш за ўсё ў сферах прамысловасці, энергетыкі, машынабудавання, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі