Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2021

БУТБ забяспечыць адзіны канал збыту і закупак для сельгасвытворцаў Беларусі і Варонежскай вобласці

БУТБ забяспечыць адзіны канал збыту і закупак для сельгасвытворцаў Беларусі і Варонежскай вобласці
Фота з архiва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа забяспечыць адзіны канал збыту і закупак для сельгасвытворцаў Беларусі і Варонежскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

"На харчовыя тавары і сыравіну прыпадае амаль палавіна ад агульнага аб'ёму экспартных паставак Варонежскай вобласці. У Беларусі доля сельскай гаспадаркі ў экспарце таксама значная - каля 20 працэнтаў. Пры гэтым наша краіна традыцыйна ўваходзіць у тройку буйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў вашага рэгіёна. Таму я ўпэўнены, што менавіта прадукцыя АПК стане драйверам росту біржавога гандлю паміж Беларуссю і Варонежскай вобласцю", - сказаў першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Андрэй Новікаў у ходзе бізнес-форуму, арганізаванага Цэнтрам падтрымкі экспарту Варонежскай вобласці.

Прадстаўнік біржы таксама падкрэсліў, што размова ідзе менавіта аб узаемным гандлі, паколькі абодвум бакам ёсць што прапанаваць адзін аднаму. "Беларускія сельгаспрадпрыемствы актыўна выкарыстоўваюць біржавую пляцоўку для паставак сухога малака і вяршкоў, сметанковага масла, мяса і гарбарнай прадукцыі ў розныя рэгіёны Расіі. У той жа час на беларускім рынку заўсёды запатрабаваны шроты алейных, кармавыя дабаўкі, крупы і збожжавыя, а Варонежская вобласць якраз з'яўляецца адным з лідараў у гэтым сегменце. Інакш кажучы, такое супрацоўніцтва выгадна абодвум бакам. У гэтым кантэксце біржа можа стаць адзіным каналам збыту і закупак для беларускіх і варонежскіх вытворцаў прадукцыі АПК. Для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае: вопыт, інфраструктура, кліенцкая база і інструменты кантролю за выкананнем пагадненняў", - адзначыў Андрэй Новікаў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па выніках першага паўгоддзя 2021 года тавараабарот секцыі сельгаспрадукцыі БУТБ вырас на 70 працэнтаў і склаў у грашовым выражэнні Br705,8 млн. Пры гэтым экспарт прадукцыі АПК павялічыўся ў 3,8 раза, да $61,7 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі