Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Жнв 2021

БУТБ правяла першую здзелку па экспарце сухога малака ва Украіну

БУТБ правяла першую здзелку па экспарце сухога малака ва Украіну
Фота з архiва

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы праведзена першая здзелка па экспарце сухога малака ва Украіну, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Па выніках гандлёвай сесіі ўкраінская кампанія набыла ў беларускага вытворцы пробную партыю сухога абястлушчанага малака аб'ёмам 40 т на суму $108 тыс. Раней украінскія ўдзельнікі пераважна набывалі на БУТБ лом металаў, будматэрыялы, муку і насенне раслін, а да айчыннай малочнай прадукцыі цікавасці не выказвалі.

"Украіна ўваходзіць у першую пяцёрку краін па колькасці акрэдытаваных на біржы кампаній. Пры гэтым за першае паўгоддзе колькасць украінскіх удзельнікаў павялічылася на 16 працэнтаў і склала 326. Істотна вырас і біржавы тавараабарот з Украінай: па выніках шасці месяцаў ён дасягнуў $24,6 млн, што на 58 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. Першая здзелка па закупцы беларускага сухога малака ўкраінскай кампаніяй - знакавая падзея з пункту гледжання дыверсіфікацыі экспарту. Гэтаму перш за ўсё пасадзейнічала актыўная работа біржы па прыцягненні на таргі новых пакупнікоў з Украіны. У прыватнасці, кампанія, якая правяла здзелку, - буйны імпарцёр сельгаспрадукцыі на ўкраінскі рынак. З іншага боку, важную ролю адыграла гібкая збытавая палітыка беларускіх малакаперапрацоўшчыкаў, якія змаглі прапанаваць сваю прадукцыю па канкурэнтаздольнай цане. Як паказвае практыка, за пробнай закупкай звычайна ідуць здзелкі значна большага аб'ёму. Разлічваем на такі сцэнарый і ў гэтым выпадку", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.

У цэлым за I паўгоддзе 2021 года экспарт сухога малака праз БУТБ павялічыўся ў 4,5 раза. Асноўнымі пакупнікамі прадукцыі былі рэзідэнты Расійскай Федэрацыі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі