Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2023

БУТБ мае намер умацоўваць партнёрскія адносіны з Цэнтрам развіцця экспарту Ніжагародскай вобласці

БУТБ мае намер умацоўваць партнёрскія адносіны з Цэнтрам развіцця экспарту Ніжагародскай вобласці
Фота БУТБ

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для далейшага павелічэння аб'ёмаў біржавога тавараабароту Беларусі і Ніжагародскай вобласці Расіі Беларуская ўніверсальная таварная біржа прадоўжыць умацоўваць партнёрскія адносіны з рэгіянальным Цэнтрам развіцця экспарту, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Пры гэтым акцэнт будзе зроблены на правядзенні практычных мерапрыемстваў, накіраваных на максімальна шырокае ўключэнне суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў біржавы гандаль.

Паводле інфармацыі прэс-службы БУТБ, першы сумесны семінар для прадстаўнікоў ніжагародскога бізнесу, праведзены ў канцы красавіка, прынёс ужо канкрэтныя рэзультаты - на біржы акрэдытаваліся дзве новыя кампаніі з названага рэгіёна. Усяго на БУТБ акрэдытаваны 77 ніжагародскіх прадпрыемстваў, 7 з якіх прыйшлі на беларускую біржавую пляцоўку ў 2023 годзе.

"Супрацоўніцтва з Цэнтрам развіцця экспарту Ніжагародскай вобласці забяспечвае эфектыўны канал камунікацыі з дзелавой супольнасцю рэгіёна, а гэта сотні гандлёвых і вытворчых прадпрыемстваў, зацікаўленых у рабоце на беларускім рынку. Прычым многія з іх ужо маюць вопыт у сферы электроннай камерцыі, таму складанасцей з выкарыстаннем біржавой пляцоўкі, як правіла, не ўзнікае. Магчыма, таму большасць пытанняў, якія задавалі ўдзельнікі семінара, нядаўна праведзенага ў Ніжнім Ноўгарадзе, датычыліся менавіта прыкладных аспектаў біржавога гандлю. Гэта значыць нашым спецыялістам не трэба было тлумачыць, што такое біржа і чым займаецца біржавы брокер. Аўдыторыя была поўнасцю ў тэме, і гэта сведчыць шмат аб чым", - адзначылі ў прэс-службе біржы.

Акрамя арганізацыі сумесных навучальных і інфармацыйных мерапрыемстваў, у якасці аднаго з перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння БУТБ з Цэнтрам развіцця экспарту Ніжагародскай вобласці разглядаецца брокерская дзейнасць. У бягучым годзе статус біржавых брокераў быў прысвоены аналагічным структурам у Растоўскай, Самарскай і Тульскай абласцях, а таксама ў Рэспубліцы Мардовія і Чувашскай Рэспубліцы. Чакаецца, што акрэдытацыя брокера ў Ніжагародскай вобласці дасць магчымасць дасягнуць яшчэ больш высокіх тэмпаў росту ўзаемнага біржавога гандлю, пры тым што па выніках студзеня-красавіка паказчык сумы заключаных здзелак павялічыўся ў 4,6 раза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі