Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Лют 2021

БУТБ мае намер садзейнічаць экспарту беларускай сельгаспрадукцыі ў Бранскую вобласць

БУТБ мае намер садзейнічаць экспарту беларускай сельгаспрадукцыі ў Бранскую вобласць
Фота з архiва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа мае намер садзейнічаць экспарту беларускай сельгаспрадукцыі ў Бранскую вобласць Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Магчымасці выкарыстання гандлёвых пляцовак біржы ў якасці аднаго з асноўных каналаў экспарту прадукцыі беларускага аграпрамысловага комплексу ў Бранскую вобласць былі прадстаўлены ў час анлайн-форуму "Садружнасць-2021", прысвечанага развіццю рэгіянальнага расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў сферы АПК.

Начальнік упраўлення таргоў сельгаспрадукцыяй БУТБ Віктар Дзерашоў адзначыў, што назіраецца прыкметны рост цікавасці расійскіх кампаній да закупак беларускай малочнай прадукцыі, у тым ліку сухога малака, сыроў, сметанковага масла. "Прычым усе здзелкі праводзяцца непасрэдна з вытворцамі, што дае магчымасць забяспечваць канкурэнтаздольныя цэны і належную якасць тавару. На біржавой пляцоўцы акрэдытаваны ўсе малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы краіны, і расійскія ўдзельнікі таргоў гэтым актыўна карыстаюцца. Пакуль асноўны аб'ём продажаў прыпадае на Маскоўскую і Смаленскую вобласці, але, мяркуючы па статыстыцы здзелак, у біржавы гандаль паступова ўключаюцца і прадстаўнікі бізнесу з іншых рэгіёнаў Расіі, у тым ліку з Бранскай вобласці. Лічу гэта добрым стымулам для далейшага развіцця супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні", - сказаў ён.

Кіраўнік Гандлёвага прадстаўніцтва РФ у Беларусі Юрый Залатароў звярнуў увагу на значны патэнцыял для павелічэння аб'ёмаў біржавога гандлю паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю і выказаў гатоўнасць аказаць садзейнічанне любой бранскай кампаніі, зацікаўленай у выхадзе на беларускі рынак праз БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі