Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Снж 2022

БУТБ мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з вытворцамі медпрэпаратаў і абсталявання

БУТБ мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з вытворцамі медпрэпаратаў і абсталявання
Фота з архiва

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа разлічвае на больш актыўнае супрацоўніцтва з вытворцамі медпрэпаратаў і медыцынскага абсталявання ў сферы закупак, а ў выпадку неабходнасці ўсім прадстаўнікам гэтай галіны будзе аказана комплексная кансультацыйная дапамога і садзейнічанне ў акрэдытацыі на біржавой пляцоўцы. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з кліентамі БУТБ Валерый Нячай у ходзе анлайн-семінара для прадпрыемстваў фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі і Расіі, арганізаванага Міністэрствам прамысловасці і гандлю РФ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Мэта мерапрыемства - азнаёміць буйнейшых ігракоў гэтага рынку з магчымасцямі ажыццяўлення закупак медыцынскіх вырабаў, абсталявання і прэпаратаў, у тым ліку праз біржавыя таргі.

Прадстаўнік БУТБ падрабязна расказаў удзельнікам семінара аб працэсе акрэдытацыі на біржы для беларускіх і замежных кампаній, удзяліўшы асаблівую ўвагу пераліку абавязковых дакументаў, асаблівасцям выдачы ключоў электроннага лічбавага подпісу і тэрмінам разгляду заявак на акрэдытацыю. "Працэдура акрэдытацыі на біржы поўнасцю пераведзена ў лічбавы фармат і ў большасці выпадкаў займае не больш за два рабочыя дні. За гэты час наша служба бяспекі ўважліва правярае ўсю прадстаўленую заяўнікам інфармацыю і дакументы, а непасрэдна выпуск ключа ЭЛП і падпісанне дагавора на біржавое абслугоўванне адбываецца практычна ў ідзін момант. Акрамя таго, для рэзідэнтаў 21 краіны ў нас дзейнічае спрошчаны парадак. У гэтым выпадку стаць удзельнікам таргоў можна літаральна за адзін дзень, а пералік дакументаў скарочаны да дзвюх пазіцый: копіі выпіскі з гандлёвага рэестра і копіі старонак пашпарта кіраўніка кампаніі з ідэнтыфікацыйнымі данымі", - расказаў Валерый Нячай.

Ён падкрэсліў, што ў адрозненне ад большасці электронных гандлёвых пляцовак БУТБ не спаганяе плату за выпуск ЭЛП, допуск да таргоў і ўдзел у іх, таму для расійскіх фармацэўтычных прадпрыемстваў, зацікаўленых у закупцы або рэалізацыі якой-небудзь прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь, выхад на біржавы таварны рынак нашай краіны не патрабуе ніякіх затрат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі