Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2024

БУТБ дапаможа рэалізаваць патэнцыял узаемнага гандлю Беларусі і Татарстана

БУТБ дапаможа рэалізаваць патэнцыял узаемнага гандлю Беларусі і Татарстана
Фота з архiва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Татарстан маюць значныя незадзейнічаныя рэзервы па нарошчванні аб'ёмаў узаемнага гандлю прадукцыяй сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва па гэтых таварных напрамках плануецца шляхам актывізацыі работы па прыцягненні на таргі Беларускай універсальнай таварнай біржы вытворцаў і спажыўцоў прадукцыі АПК, тавараў прамысловага і спажывецкага прызначэння. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Герман Пузырны ў час прэзентацыі біржавых інструментаў і сэрвісаў суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Татарстана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

"На сёння малочная прадукцыя - фундамент біржавога гандлю Беларусі і Татарстана. З кастрычніка мінулага года на рынак гэтай прыволжскай рэспублікі актыўна экспартуецца беларускае сметанковае масла, сухое малако і сыры. Агульная сума здзелак за названы перыяд ужо дасягнула $23 млн і прадаўжае павялічвацца. Разам з тым прадукцыя татарстанскіх сельгаспрадпрыемстваў у Беларусь праз біржавую пляцоўку пакуль не пастаўляецца, хоць попыт на яе ёсць. У прыватнасці, беларускія ўдзельнікі таргоў гатовы закупляць у Татарстане збожжа, насенне і шрот алейных культур, харчовую сыравіну. Акрамя таго, па-ранейшаму актуальна пытанне імпартазамяшчэння. У гэтай сферы абодвум бакам ёсць што прапанаваць. Гэта і запчасткі для сельскагаспадарчай тэхнікі, і прамысловае абсталяванне, і вырабы з пластмас, і сінтэтычныя валокны. Словам, магчымасці для супрацоўніцтва практычна бязмежныя", - адзначыў Герман Пузырны.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, а арганізатарамі выступілі БУТБ і Цэнтр падтрымкі экспарту Татарстана.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Паводле даных БУТБ, у першым паўгоддзі 2024 года здзелкі на біржавой платформе заключалі кампаніі з сямі рэгіёнаў, якія ўваходзяць у Прыволжскую федэральную акругу Расіі. Лідарамі па аб'ёмах біржавога тавараабароту з'яўляюцца Татарстан, Чувашыя і Самарская вобласць. У структуры экспарту з Беларусі пераважае прадукцыя сельскай гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, а ў рамках імпартных біржавых кантрактаў у асноўным закупляюцца вырабы з чорных і каляровых металаў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі