Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2021

БУТБ актывізуе супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю

БУТБ актывізуе супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю
Фота з архiва

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа актывізуе супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Прапрацоўка магчымасці павялічыць аб'ёмы біржавога гандлю паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю стала галоўнай мэтай візіту прадстаўнікоў БУТБ у названы рэгіён. Пры гэтым у якасці найбольш перспектыўнага напрамку супрацоўніцтва разглядаецца ўдзел расійскіх кампаній у транзітных здзелках, калі і прадавец, і пакупнік - нерэзідэнты Беларусі.

Адбыліся сустрэчы з буйнейшымі вытворцамі лесапрадукцыі Калінінградскай вобласці. "Расійскія суб'екты гаспадарання выказалі зацікаўленасць у выкарыстанні беларускай біржавой пляцоўкі для рэалізацыі піламатэрыялаў, дранкі, мэблевага шчыта і клеенага бруса ў трэція краіны. Аналагічную схему работы разглядаюць і вядучыя сельгаспрадпрыемствы рэгіёна, з кіраўніцтвам якіх таксама сустрэліся прадстаўнікі біржы. Плануецца наладзіць пастаўкі шырокага спектра тавараў сельскагаспадарчай групы як на рынак Беларусі, так і па транзітных здзелках", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, прадстаўнікі БУТБ правялі перагаворы з Калінінградскай гандлёва-прамысловай палатай, Цэнтрам падтрымкі экспарту Калінінградскай вобласці і кіраўніком аддзялення беларускага пасольства ў Калінінградзе. Дасягнуты дамоўленасці аб рэгулярным абмене дзелавой інфармацыяй і сумесных мерапрыемствах для прыцягнення на біржавыя таргі кампаній з гэтага рэгіёна Расіі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

На 1 красавіка на БУТБ акрэдытаваны 2553 кампаніі з Расіі, у тым ліку 65 з Калінінградскай вобласці. Агульная сума біржавых здзелак, ажыццёўленых расійскімі суб'ектамі гаспадарання ў першым квартале 2021 года, склала $38,4 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі