Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Снж 2021

БУТБ акрэдытавала першую кампанію з Пакістана

БУТБ акрэдытавала першую кампанію з Пакістана
Фота з архiва

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для ўдзелу ў таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы акрэдытавана першая кампанія з Пакістана - Sakafat Forever, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Прыход пакістанскага гандлёвага прадпрыемства на біржавую пляцоўку стаў вынікам цеснага ўзаемадзеяння БУТБ і пасольства Пакістана ў Беларусі, якое аказала садзейнічанне ў арганізацыі візіту на біржу дэлегацыі пакістанскіх дзелавых колаў у кастрычніку гэтага года. Мерапрыемства дало магчымасць азнаёміць прадстаўнікоў пакістанскага бізнесу з магчымасцямі прымянення біржавога механізма ў трансгранічным гандлі і вызначыць пералік найбольш ліквідных беларускіх і пакістанскіх тавараў для рэалізацыі праз БУТБ.

Паводле слоў кіраўніка Sakafat Forever Слехрыі Маіза Ур Рэхмана, у якасці ўдзельніка таргоў яго кампанія мае намер працаваць у абодвух напрамках - на імпарт тавараў з Беларусі і на экспарт пакістанскай прадукцыі на беларускі рынак. Пры гэтым пакістанскі бізнесмен не выключае гандаль праз БУТБ з кампаніямі з іншых краін праз транзітныя здзелкі.

"Пачаць работу на беларускай біржы плануем з закупак піламатэрыялаў. У Пакістане прадукцыя дрэваапрацоўкі карыстаецца высокім попытам, асабліва ў сферы будаўніцтва, таму разлічваем наладзіць рэгулярныя пастаўкі ў нашу краіну беларускай дошкі. З гэтай мэтай у пачатку наступнага года ўпаўнаважаны прадстаўнік Sakafat Forever прыедзе ў Беларусь для знаёмства з вашымі вытворцамі, ацэнкі якасці пілапрадукцыі і абмеркавання пытанняў лагістыкі. Паралельна будзем прапрацоўваць магчымасць рэалізацыі ў Беларусі пакістанскага рысу і іншых тавараў сельскагаспадарчай групы. Для Пакістана гэта адзін з ключавых экспартных напрамкаў, і я ўпэўнены, што дзякуючы біржавому механізму мы зможам атрымаць доступ да максімальна шырокага кола пакупнікоў. Акрамя таго, хацелася б скарыстацца кліенцкай базай біржы для выхаду на рынак Еўрапейскага саюза. Але гэта праект на доўгатэрміновую перспектыву. У прыярытэце ўсё ж такі беларускія прадпрыемствы", - падкрэсліў кіраўнік пакістанскай кампаніі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры. На БУТБ акрэдытаваны больш за 27,5 тыс. суб'ектаў гаспадарання з 69 краін. Па колькасці кампаній, якія працуюць на біржы, лідзіруюць Расія, Літва, Латвія, Польшча і Украіна, пры гэтым першае месца па дынаміцы росту новых удзельнікаў таргоў заняў Кітай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі