Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Врс 2021

"Будзем плаціць грошы, і добрыя". Лукашэнка расставіў акцэнты ў пытанні зарплат спартсменаў


3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па развіцці футбола і спартыўнай галіны ў цэлым запэўніў, што на зарплаты добрым спартсменам грошы заўсёды знойдуць, але патрэбны вынік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няпраўда, што мы не будзем плаціць грошы добрым спартсменам і спартсменам, якія даюць вынік. Мы будзем плаціць грошы, і будзем плаціць добрыя грошы. Мы знойдзем грошы. Але калі няма выніку, нават не спадзявайцеся. І адкажаце за тыя грошы, якія вы патрацілі. Гэта я вам гавару як чыноўнікам ад спорту. Шалёных грошай больш не будзе. І не дай бог Камітэт дзяржкантролю мне даложыць, што вы не адпрацавалі нармальна сістэму заработнай платы", - папярэдзіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што калі спартсмен проста выступае за тую ці іншую каманду ў відах спорту, займаецца спортам, то можа разлічваць выключна на сярэднюю зарплату. "Усё астатняе - ад выніку. Шалёных грошай больш не будзе. Я не буду перад народам стаяць і вачамі лыпаць, апраўдвацца, калі мне прама задаюць пытанне: навошта вы ім грошы плаціце, на іх жа сорамна глядзець", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт упэўнены, што сярод юных беларускіх спартсменаў ёсць таленавітыя і скакуны, і кідальнікі кап'я, молата, і штурхальнікі ядра. Яны паказваюць ужо добрыя вынікі на маладзёжных чэмпіянатах свету. "Вось вазьміце іх і рыхтуйце. Народ павінен бачыць, што мы грошы патрацілі, а ён прынёс медаль з асноўных спаборніцтваў. Рыхтуйце іх. Але не забывайце, што ён сёння на такой вышыні, заўтра можа ўпасці, а адтуль могуць падняцца іншыя. Павінен быць і другі эшалон, які будзе іх падмацоўваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што са спартсменаў таксама трэба выхоўваць патрыётаў, каб яны не думалі выключна аб фінансавай выгадзе ад удзелу ў спаборніцтвах. "Яны павінны думаць аб тым, каб прынесці гонар краіне. Гэта ж і для іх гонар. Мы ж ніколі пераможцаў, чэмпіёнаў не забываем. Мы іх заўсёды падтрымлівалі, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму выпрацоўвайце сістэму. Павінны быць спартыўныя ліфты, якія знізу паднімуць здольных, таленавітых спартсменаў наверх. І не дай бог (бяру пад асаблівы кантроль) мне паступяць скаргі, што вы або за грошы, або бацькі кагосьці сваіх прапхнулі, а таленавіты чалавек застаўся за бортам. Недапушчальна! Усё павінна быць сумленна і прыстойна. Калі так будзе, спартсмен будзе разумець, за што ён змагаецца".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі