Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліс 2020

Будаўніцтва АЭС умацуе эканамічны суверэнітэт Беларусі - Галоўчанка

Будаўніцтва АЭС умацуе эканамічны суверэнітэт Беларусі - Галоўчанка
Раман Галоўчанка. Фота з архiва

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі ўмацуе эканамічны суверэнітэт Беларусі, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі актуальным расцэньваю разгляд рамачнай праграмы супрацоўніцтва (у СНД. - Заўвага БЕЛТА) у галіне выкарыстання атамнай энергіі да 2030 года і план мерапрыемстваў па рэалізацыі яе першага этапу. Сёння Беларусь сумесна з расійскімі партнёрамі рыхтуецца да запуску першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі. Для нас будаўніцтва атамнай станцыі - гэта кансалідуючы, стваральны праект для доўгатэрміновага ўстойлівага развіцця краіны і ўмацавання эканамічнага суверэнітэту", - сказаў Раман Галоўчанка.

Пводле яго слоў, для Беларусі, якая пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, рашэнне на карысць будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі было вывераным. "Былі прааналізаваны ўсе аспекты развіцця нацыянальнай праграмы ядзернай энергетыкі. З самага пачатку рэалізацыі праграмы Беларусь адкрыта і з усёй адказнасцю рабіла і прадоўжыць рабіць усё неабходнае для забеспячэння найвышэйшай ступені бяспекі атамнай станцыі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада лічыць, што БелАЭС надае мацнейшы імпульс для далейшага развіцця навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны.

Раман Галоўчанка станоўча ацаніў міждзяржаўную праграму інавацыйнага супрацоўніцтва краін СНД на перыяд да 2030 года. "На жаль, некаторыя суседзі Беларусі прадэманстравалі гатоўнасць скарыстацца ўскладненнем сітуацыі ў нашай краіне для ўзмацнення ўласнага IT-сектара. Пры гэтым Беларусь і ў СНД, і ва ўсіх іншых фарматах міждзяржаўнага ўзаемадзеяння нацэлена на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, а не на нязначную канкурэнцыю", - заявіў прэм'ер-міністр.

На яго думку, у 2020 годзе краіны СНД сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі знешнімі выклікамі. "Дзякуючы ўзаемнай падтрымцы мы не толькі выстаялі і прадухілілі лавінападобны рост захваральнасці, але і аператыўна прынялі шэраг сумесных мер для падтрымкі вытворчасці, узаемнага гандлю і нарошчвання эканамічных паказчыкаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць, што эфектыўнае выкарыстанне інтэграцыйных механізмаў дасць магчымасць краінам СНД "не толькі дастойна справіцца з наступствамі цяперашняй пандэміі і іншымі выклікамі, але і істотна павысіць эканамічны патэнцыял краін Садружнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі