Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2022

Біржавы тавараабарот Беларусі і Расіі вырас на 13 працэнтаў

Біржавы тавараабарот Беларусі і Расіі вырас на 13 працэнтаў
Фота з архiва

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біржавы тавараабарот Беларусі і Расіі вырас на 13 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

"За студзень - жнівень 2022 года аб'ём узаемнага біржавога гандлю Беларусі і Расіі павялічыўся на 13 працэнтаў і склаў $405 млн. Пры гэтым з пачатку года на біржавой пляцоўцы акрэдытаваліся 177 новых кампаній з Расіі - больш чым з якой-небудзь іншай краіны, прадстаўленай на БУТБ", - расказалі ў прэс-службе.

Рост паказчыкаў абумоўлены актывізацыяй узаемадзеяння з рэгіёнамі Расіі як непасрэдна з прадстаўнікамі дзелавых колаў, так і пры садзейнічанні рэгіянальных цэнтраў падтрымкі экспарту і гандлёва-прамысловых палат. Гэта дало магчымасць прыкметна нарасціць пастаўкі беларускіх тавараў у шэраг суб'ектаў РФ, што станоўча паўплывала на тавараабарот дзвюх краін. У прыватнасці, біржавы экспарт у Прыморскі край павялічыўся на 39 працэнтаў, Калінінградскую вобласць - на 24 працэнты, Смаленскую вобласць - на 10 працэнтаў, Маскоўскую - на 8 працэнтаў. У цэлым у студзені - жніўні прадукцыя беларускай вытворчасці экспартавалася ў 18 рэгіёнаў Расіі, 6 з якіх раней не былі ўключаны ў біржавы гандаль, а менавіта Растоўская, Валгаградская, Кіраўская і Белгародская вобласці, Башкортастан і Ханты-Мансійская аўтаномная акруга.

Немалаважную ролю адыграла і пашырэнне таварнай наменклатуры ўзаемнага гандлю, у тым ліку за кошт экспартных пазіцый. Напрыклад, у гэтым годзе заключаны першыя біржавыя здзелкі па пастаўцы ў Расію кармавых дабавак айчыннай вытворчасці. "Акрамя таго, высокая дадатная дынаміка зафіксавана па такіх групах тавараў, як мяса, эндакрынна-ферментная сыравіна, піламатэрыялы, скураная прадукцыя. Асобна трэба адзначыць пляцоўку імпартазамяшчэння, якая адкрывае сапраўды шырокія перспектывы для развіцця біржавога гандлю паміж нашымі краінамі. Аб запатрабаванасці гэтай таварнай платформы сведчыць павелічэнне колькасці заявак на куплю і продаж, што размяшчаюцца расійскімі прадпрыемствамі, пры гэтым некаторыя з іх карыстаюцца сэрвісам імпартазамяшчэння практычна штодзённа", - адзначылі ў БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

З 27 мая 2022 года на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ ажыццёўлена 6387 здзелак на суму Br46,6 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі