Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Жнв 2024

Больш за 6,1 млн тон збожжа з улікам рапсу намалацілі ў Беларусі

Больш за 6,1 млн тон збожжа з улікам рапсу намалацілі ў Беларусі
Фота з архiва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі з улікам рапсу сабралі больш за 6,1 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

На 5 жніўня ў рэспубліцы сабрана збожжа (з улікам рапсу) 6178 тыс. т, з іх - 5127 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур, 1051 тыс. т азімага рапсу.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала - 1634,3 тыс. т, Брэсцкая - 1449 тыс. т, Гродзенская - 1380 тыс. т, Магілёўская - 642,1 тыс. т, Гомельская - 613,4 тыс. т, Віцебская - 459 тыс. т.

Продаўжаецца ўборка яравога ячменю (81,1 працэнта ад плана), азімага жыта (80,5 працэнта), пшаніцы (71,0 працэнта), аўса (67 працэнтаў), трыцікале (66,3 працэнта), зернебабовых (51,8 працэнта).

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 37,3 тыс. гектараў (83,3 працэнта) падлягаючых уборцы.

Уборка азімага ячменю і азімага рапсу завершана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі