Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Лют 2020

Больш за 30 пагадненняў і кантрактаў падпісана па выніках Беларуска-ўзбекскага аграрнага форуму

Больш за 30 пагадненняў і кантрактаў падпісана па выніках Беларуска-ўзбекскага аграрнага форуму
Фота з архiва

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы-экспарцёры падпісалі больш за 30 пагадненняў і кантрактаў з узбекскімі партнёрамі на палях Беларуска-ўзбекскага аграрнага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Уладзімірам Дворнікам пабывала з візітам ва Узбекістане. Віцэ-прэм'ер сустрэўся з прэм'ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым. Адбыліся перагаворы з кіраўнікамі шэрага міністэрстваў і ведамстваў. Уладзімір Дворнік таксама наведаў АТ "Ташкенцкі завод сельскагаспадарчай тэхнікі", СП ТАА "Craffers" і перапрацоўчыя прадпрыемствы Ташкента. Акрамя таго, ён прыняў удзел у Беларуска-ўзбекскім аграрным форуме.

Па выніках форуму Міністэрства прамысловасці Беларусі і СП АТ "Uzbek Leasing International A.O." падпісалі дагавор аб прадастаўленні ўзбекскай кампаніяй паслуг па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) тавараў, вырабленых у Беларусі. Паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Узбекістана падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве.

Агульная колькасць удзельнікаў мерапрыемства склала больш за 700 чалавек. Узбекскі бок прадставілі дэлегацыі з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама профільных ведамстваў і арганізацый сістэмы АПК. У дзелавую частку беларускай дэлегацыі ўвайшлі амаль 150 прадстаўнікоў прадпрыемстваў - экспарцёраў сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, навуковых, адукацыйных устаноў краіны.

Узбекістан з'яўляецца перспектыўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі. Па выніках 2019 года аб'ём двухбаковага гандлю Беларусі і Узбекістана перасягнуў $239 млн (рост больш як у 1,5 раза). Гэта найбольшы паказчык для дзвюх краін за гісторыю эканамічных адносін. Адна з важнейшых пазіцый ва ўзаемным гандлі - сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання. У 2019 годзе з Беларусі ва Узбекістан пастаўлена сельгаспрадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі на суму $35 млн. Аб'ём паставак узбекскай сельгаспрадукцыі ў Беларусь перасягнуў $15 млн.

Акрамя ўзаемных паставак прадукцыі, перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў сферы АПК з'яўляюцца ўдзел беларускага боку ў будаўніцтве малочнатаварных комплексаў, арганізацыя перапрацоўкі малака, стварэнне СП па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, супрацоўніцтва ў галіне селекцыі, навучанне і перападрыхтоўка ўзбекскіх спецыялістаў на базе беларускіх аграрных устаноў адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі