Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2016

Больш як 40 буйных бізнесменаў Амана наведаюць Беларусь

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя дзелавых колаў Амана на чале са старшынёй гандлёва-прамысловай палаты Саідам Аль-Кіюмі наведае Беларусь 17-21 верасня. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У склад дэлегацыі ўвойдуць больш як 40 буйных аманскіх бізнесменаў. Сферы іх дзейнасці і інтарэсаў уключаюць інвестыцыі, банкаўскую справу, будаўніцтва, харчаванне і сельскую гаспадарку, прамысловую вытворчасць, здабычу карысных выкапняў, страхаванне, фінансавы кансалтынг, транспартныя паслугі, рознічны гандаль, гасцінічны бізнес і турызм.

"Такая прадстаўнічая аманская дзелавая дэлегацыя ўпершыню наведае нашу краіну, - звярнуў увагу Дзмітрый Мірончык. - У праграму знаходжання ўключаны сустрэчы ў шэрагу дзяржаўных органаў, правядзенне беларуска-аманскага дзелавога савета, індывідуальныя перагаворы з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, а таксама наведванне шэрага прадпрыемстваў".

Чакаецца, што па выніках візіту будуць вызначаны канкрэтныя напрамкі развіцця гандлёва-прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі на бліжэйшую перспектыву.

Прэс-сакратар ведамства адзначыў, што арганізатарамі візіту сталі МЗС, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, БелГПП у рамках работы па нарошчванні экспарту і дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі