Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Сак 2022

БНБК будзе прадаваць праз біржу незаменныя амінакіслоты

БНБК будзе прадаваць праз біржу незаменныя амінакіслоты
Фота з архiва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя (БНБК) будзе прадаваць праз БУТБ незаменныя амінакіслоты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

З аўторка, 15 сакавіка, на БУТБ стартуюць таргі лімітуючай амінакіслатой L-трэанінам вытворчасці БНБК. "Па меры ўводу ў эксплуатацыю новых вытворчых магутнасцей БНБК паступова павялічвае аб'ёмы рэалізацыі сваёй прадукцыі на біржавых таргах. З пачатку года сума здзелак, праведзеных карпарацыяй, дасягнула Br11,5 млн, прытым што за ўвесь мінулы год гэты паказчык склаў крыху больш за Br17 млн. Акрамя таго, мяняецца структура продажаў. Калі раней асноўны аб'ём здзелак прыпадаў на лішкі сыравіны, а менавіта - фуражную пшаніцу, трыцікале, жыта і авёс, то цяпер амаль 60 працэнтаў ад агульнага аб'ёму рэалізацыі забяспечваюць БНБК кармавыя дабаўкі і прэміксы", - расказалі ў прэс-службе.

Пашыраецца і асартымент прадукцыі БНБК, прадстаўленай на ўнутраным рынку. Напрыклад, у студзені праз біржу была прададзена першая партыя пшанічнага бялкова-крухмальнага прадукту. Што датычыцца таргоў L-трэанінам, то гэта яшчэ адзін крок па вываду на біржу ўсёй лінейкі незаменных амінакіслот, што вырабляюцца БНБК. Такім чынам, плануецца вырашыць дзве задачы: па імпартазамяшчэнні, забяспечыўшы патрэбнасці беларускіх сельгасарганізацый у каштоўных амінакіслотах, і па развіцці экспарту, арганізаваўшы рэгулярныя пастаўкі за мяжу прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. У якасці перспектыўнага рынку збыту разглядаецца Расія, адкуль ужо прыцягнуты патэнцыяльныя пакупнікі.

L-трэанін з'яўляецца другой лімітуючай амінакіслатой ў свінагадоўлі і трэцяй для іншых відаў жывёл. Гэта амінакіслата мае важную ролю ў бялковым і энергетычным абмене, садзейнічаючы павышэнню мясной прадукцыйнасці жывёл і належнаму развіццю маладняку.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі