7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "БКМ Холдынг" і Дырэкцыя гарадскога электрычнага транспарту Кішынёва заключылі дагавор на пастаўку 35 адзінак машынакамплектаў для зборкі тралейбусаў у сталіцы Малдовы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "БКМ Холдынг".
Дагаворам прадугледжана пастаўка 30 машынакамплектаў тралейбусаў мадэлі 321, а таксама 5 машынакамплектаў для зборкі сучлененых тралейбусаў мадэлі 43303.
Пры гэтым машынакамплекты сучлененых тралейбусаў мадэлі 43303 "БКМ Холдынг" паставіць для Кішынёва ўпершыню.
Згодна з дагаворам першая пастаўка запланавана на жнівень. Уся партыя будзе адпраўлена да канца года.