Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Лют 2021

БКК дамовілася з Кітаем аб пастаўках калійных угнаенняў па $247 за тону

БКК дамовілася з Кітаем аб пастаўках калійных угнаенняў па $247 за тону
Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская калійная кампанія дамовілася з Кітаем аб пастаўках калійных угнаенняў па $247 за тону, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БКК.

"10 лютага Беларуская калійная кампанія дасягнула пагаднення з кансорцыумам кітайскіх пакупнікоў (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) аб устанаўленні кантрактнай цаны ў памеры $247 за тону", - паведамілі ў прэс-службе.

Цана ўстаноўлена на 2021 год з тэрмінам пастаўкі да 31 снежня 2021 года.

У БКК лічаць, што такое пагадненне - гэта "наступны заканамерны крок ва ўмацаванні стабільнасці сусветнага рынку калію і пазітыўны сігнал для далейшага росту цэн у іншых рэгіёнах".

"Падпісанне новага кітайскага кантракта ўслед за заключаным індыйскім стварае трывалы фундамент для ўстойлівага попыту на калій і стымул для дадатнай цэнавай дынамікі. БКК выказвае ўдзячнасць кансорцыуму кітайскіх пакупнікоў за праведзеную плённую працу, якая дала магчымасць прыняць рашэнне, што адпавядае рэальнаму стану спраў на рынку і стымулюе яго далейшае гарманічнае развіццё", - дадалі ў прэс-службе.

ААТ "Беларуская калійная кампанія" заснавана ў 2013 годзе, з'яўляецца эксклюзіўным экспарцёрам калійных угнаенняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій" і на працягу апошніх гадоў захоўвае ўпэўненае лідарства ў сусветным экспарце калійных угнаенняў. За гады сваёй дзейнасці БКК ажыццявіла пастаўкі беларускага калію амаль у 140 краін. КНР - буйнейшы спажывец калію ў свеце, кампаніі, якія ўваходзяць у кансорцыум кітайскіх пакупнікоў, з'яўляюцца доўгатэрміновымі партнёрамі БКК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі