18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графік пастаўкі нафты трубаправодным транспартам у Беларусь з РФ у ІІІ квартале ўзгоднены на ўзроўні 5,75 млн т, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З Мінэнерга Расіі на ІІІ квартал 2020 года вызначаны графік паставак нафты па магістральных нафтаправодах на беларускія НПЗ у аб'ёме 5,75 млн т (па 2,875 млн т на кожны НПЗ)", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго слоў, пастаўкі плануюцца ад 10 кампаній: "Раснафта", "Лукойл", "Сургутнафтагаз", "Газпрам нафта", "Татнафта", "Башнафта", "РусНафта", "Замежнафта", "Янгпур", "Нефціса".
Графік сфарміраваны зыходзячы з індыкатыўнага балансу нафты на 2020 год у аб'ёме 24 млн т (23 млн т - пастаўка трубаправодным транспартам і 1 млн т - чыгуначным).
"Пры гэтым канкрэтныя аб'ёмы закупкі нафты па-ранейшаму будуць удакладняцца штомесяц, зыходзячы з рыначнай кан'юнктуры і тэхнічных магчымасцей НПЗ па перапрацоўцы", - звярнуў увагу Аляксандр Цішчанка.
"Па ліпеньскай канкрэтыцы (аб'ёмы паставак. - Заўвага БЕЛТА) мы яшчэ працуем і паведамім пазней", - удакладніў прэс-сакратар.