9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" чакае прыбыцця першай амерыканскай нафты на "Нафтан" 11 чэрвеня, паведаміў журналістам прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння першы састаў з амерыканскай нафтай адправіўся з Клайпеды ў Беларусь. "Значыць, на заводзе ("Нафтане". - Заўвага БЕЛТА) будзе першая партыя ўжо ў чацвер", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Танкер з 77 тыс. т амерыканскай нафты гатунку Bakken прыбыў з Тэхаса ў порт Клайпеды 5 чэрвеня. Сыравіна прызначана для перапрацоўкі на наваполацкім НПЗ - ААТ "Нафтан".
Як паведаміў інфармагенцтву BNS прадстаўнік Lietuvos gelezinkeliai Марцінас Бурба, увесь аб'ём плануецца даставіць у Беларусь за 10 дзён.
У "Белнафтахіме" праінфармавалі, што гэта 12-я танкерная пастаўка ў гэтым годзе для Беларусі ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Агульны аб'ём танкерных паставак перасягнуў ужо 1 млн т нафты.
Здзелка па пастаўцы першай партыі амерыканскай нафты ў Беларусь заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT.