Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2020

"Белнафтахім" ацэньвае $8,8 млрд інвестыцыі ў рэалізацыю стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу да 2030 года


Фота з архiва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумарныя інвестыцыі ў рэалізацыю стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу да 2030 года ацэньваюцца $8,8 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізаў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваецца выкананне і актуалізацыя стратэгіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уся праграма развіцця да 2030 года прадугледжвае агульны партфель інвестыцый у аб'ёме $8,8 млрд. Павінны быць падключаны ў тым ліку фінансавыя інстытуты, каб аказаць садзейнічанне ў фінансаванні гэтых здзелак", - сказаў Уладзімір Сізаў.

Прадугледжваецца, што з гэтай сумы каля $4,9 млрд складуць уласныя сродкі, яшчэ $3,9 млрд - пазыковыя і прыцягнутыя рэсурсы.

Паводле слоў Уладзіміра Сізава, стратэгія распрацавана на аснове ацэнкі рызык. Асноўнымі "Белнафтахім" лічыць сыравінныя рызыкі. Як растлумачыў намеснік старшыні канцэрна, гэтыя рызыкі будуць мінімізаваны шляхам мадэрнізацыі НПЗ, паглыблення перапрацоўкі нафты, павелічэння выхаду светлых нафтапрадуктаў, стварэння стратэгічных рэзерваў нафты і мадэрнізацыі нафтатранспартнай сістэмы.

Фінансавыя рызыкі "Белнафтахім" будзе мінімізаваць за кошт пераходу на формульнае цэнаўтварэнне пры пастаўцы сыравіны і рэалізацыі гатовай прадукцыі, хеджыравання знешнегандлёвых здзелак, а таксама адпрацоўкі з банкамі найбольш камфортных умоў па фінансаванні.

"Што датычыцца развіцця галіны, мы бачым, што асноўны ўпор будзе зроблены на пераход на больш глыбокую перапрацоўку нафты ў нафтахімічную прадукцыю. Тут галоўным прадпрыемствам будзе "Нафтан", які будзе паступова змяняць свой профіль з паліўнага на нафтахімічны", - адзначыў Уладзімір Сізаў.

На "Нафтане" будзе пабудавана новая ўстаноўка па вытворчасці этылену і прапілену (арыенціровачны тэрмін уводу ў эксплуатацыю - 2026 год). Гэта дасць магчымасць стварыць вытворчасці высокатэхналагічных пластыкаў (АБС-пластыкі і полікарбанат). Гэта прадукты з высокай дабаўленай вартасцю.

Мазырскі НПЗ будзе развіваць паліўны профіль.

Чакаецца, што "Беларуснафта" захавае да 2030 года валавую здабычу нафты ў краіне на ўзроўні каля 1,7 млн т у год.

"Беларуснафта" таксама з'яўляецца аператарам па стварэнні дзяржаўнай зараднай сеткі і плануе да 2030 года ўстанавіць у краіне больш за 1300 электразарадных станцый.

"Гомельтранснафта Дружба" плануе завяршыць у 2022 годзе будаўніцтва магістральнага нафтаправода Гомель-Горкі, які аб'яднае трубаправодную сістэму рэспублікі і павысіць надзейнасць паставак нафты на беларускія НПЗ. Прадпрыемства будзе адказваць за стварэнне стратэгічнага рэзерву нафты.

"У цэлым галоўная мэта стратэгіі - задаволенне патрэбнасці рэспублікі ў якасных нафтапрадуктах і нафтахімічных прадуктах", - рэзюмаваў Уладзімір Сізаў.

У нафтахімічнай галіне Беларусі сёння працуюць каля 1600 арганізацый, там заняты 83 тыс. чалавек, што складае каля 10 працэнтаў ад усіх занятых у прамысловай вытворчасці. Прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім" фарміруюць каля 70 працэнтаў усяго аб'ёму вытворчасці нафтахімічнага комплексу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі