6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" за студзень - красавік нарасцілі экспарт у Калінінградскую вобласць больш як у 1,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
У таварнай структуры пастаўляемай прадукцыі найбольшую долю займае цэлюлоза, мэбля, а таксама драўняныя пліты.
5 чэрвеня адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і гэты расійскі рэгіён звязваюць трывалыя адносіны ва ўсіх сферах: эканоміцы, транзіце, культуры, навуцы, адукацыі і г.д.