Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2021

"Белдзяржхарчпрам" выпусціць 2 млн падарачных набораў да навагодніх свят


Фота з архiва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" выпусціць амаль 2 млн падарачных набораў да навагодніх і калядных свят, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Айчынныя вытворцы падрыхтавалі амаль 100 найменняў салодкіх падарункаў вагой ад 300 г да 3 кг.

"Адметная асаблівасць нашых навагодніх падарункаў - упакоўка з дрэва і анімацыя 3D. Таксама флагманы кандытарскай галіны "Камунарка" і "Слодыч" выпусцілі навагоднія падарункі ў мяккай цаццы - сімвале года. У 2022 годзе гэта тыгр", - расказала намеснік начальніка ўпраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аксана Блізнюк.

Айчынныя кандытарскія прадпрыемствы да навагодніх свят прапануюць як ужо вядомыя брэнды шакаладу, канфет, ірысу, карамелі і пячэння, так і новыя віды кандытарскіх вырабаў. Кошт падарункаў ад Br4,15 до Br35,21.

"Абсалютна ўсе падарачныя наборы створаны выключна з айчыннай сыравіны. Працэс камплектацыі падарункаў вельмі адказны і працаёмкі, адбываецца ўручную, таму пачынаецца прыкладна за 3,5 месяца да навагодніх свят. На гэты час прадпрыемствы набіраюць дадатковы персанал у фасовачныя цэхі, - сказала Аксана Блізнюк. - Асноўны прынцып - разнастайнасць напаўнення. Мы заўсёды стараемся ўлічыць пажаданні нашых спажыўцоў. Таму акрамя гатовых набораў у фірменных магазінах з'явілася паслуга па фарміраванні індывідуальных навагодніх падарункаў у стылізаваную ўпакоўку".

Першыя партыі салодкіх святочных набораў ужо адгружаны ў гандлёвыя сеткі. Акрамя таго, у гэтым годзе больш за 100 тыс. беларускіх падарункаў экспартаваны ў ЗША і Расійскую Федэрацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі