Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Врс 2023

"Белдзяржхарчпрам" плануе вырабіць каля 2,5 млн навагодніх падарункаў


14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" плануюць вырабіць каля 2,5 млн навагодніх падарункаў. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня канцэрна Алег Жыдкоў перад пачаткам бізнес-форуму PromFood у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" у бягучым годзе арганізаваў другую бізнес-пляцоўку, на якой сабраліся асноўныя партнёры, якія працуюць па ўсёй Беларусі. "Мы абмяркоўваем пытанні сумеснага руху наперад і развіцця. Дзякуючы сумеснаму супрацоўніцтву, і клапоцячыся аб стабільнасці і пастаянстве асартыменту на ўнутраным рынку, мы гаворым сёння аб нашых дасягненнях", - адзначыў Алег Жыдкоў.

Прадпрыемствы канцэрна прадставілі на выстаўцы прадукцыі больш за 150 навінак, каб у пік попыту, які прыпадае на чацвёрты квартал года, у спажыўцоў была магчымасць набыць шырокі імпартазамяшчальны асартымент, інавацыйныя прадукты. "Сёння мы працуем не толькі для прывычнага кола нашых спажыўцоў, але і ўсё больш удзяляем увагі развіццю асартыменту для школьнага і дашкольнага харчавання", - расказаў старшыня.

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" таксама падрыхтавалі прэзентацыю навінак прадукцыі, дзе будзе падрабязна расказана пра дасягненні. "Мы раскажам, наколькі гатовы ў тым ліку да навагодняй праграмы, паколькі гэта з'яўляецца адказным этапам у рабоце асноўных нашых прадпрыемстваў "Спартак" і "Камунарка". У цэлым плануем выпусціць каля 2,5 млн падарункаў у рознай вазе - ад 350 г да 4,5 кг", - расказаў Алег Жыдкоў.

У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі бізнесу і рэтэйла, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў цукровай, кандытарскай, кансервавай і іншых галін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі